Главная » О нас » Официальная атрибутика

ПАЛАЖЭННЕ аб Сцягу Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

1. Агульная характарыстыка Сцяга

Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з'яўляецца яе сімвалам і валодае афіцыйным статусам.

Ён з'яўляецца ўласнасцю Федэрацыі прафсаюзаў – паўнапраўнага распарадчыка на яго выкарыстанне ў рамках Статута ФПБ і нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь.

2. Мэты заснавання Сцяга

Сцяг заснаваны з мэтай надання ўрачыстасці мерапрыемствам, якія праводзяцца Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі.

3. Поўнае візуальнае апісанне Сцяга

Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае аксамітавае палотнішча сіняга колеру.

У верхняй частцы палотнішча вышыты ў прыкрэп сярэбраным люрэксам словы «Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі».

У цэнтры палотнішча размешчаны лагатып «ФПБ», выраблены аплікацыяй са светлага і блакітнага аксаміту і абшыты па контуры сярэбраным люрэксам.

Лагатып «ФПБ» з двух бакоў акружаюць лаўровыя галіны, выкананыя аплікацыяй з сярэбранай парчы з дапаўненнем вышыўкай гладдзю колеру абвіваючых іх стужак, выкананых аплікацыяй з сіняга атласу, па контуры вышытых у прыкрэп сярэбраным люрэксам.

На стужках вышыты ў прыкрэп сярэбраным люрэксам словы: з левага боку – «салідарнасць», з правага боку – «справядлівасць», у цэнтры крыху ніжэй – «праца».

Палотнішча Сцяга тонкай лініяй па контуры вышыта ў прыкрэп сярэбраным люрэксам. Памер Сцяга Федэрацыі прафсаюзаў 1 м х 1,75 м.

Палотнішча Сцяга аблямавана сярэбранымі махрамі.

Сцяг мацуецца на дрэўку (флагштоку), якое фарбуецца ў залацісты (охра) колер і ўвенчана металічным навершам ромбападобнай формы. У верхняй частцы дрэўка мацуюцца стужкі, якія вытканы сярэбраным люрэксам, белымі і сінімі ніткамі.

4. Семантычнае апісанне Сцяга

Адлюстраваныя на Сцягу словы «салідарнасць», «справядлівасць», «праца» сімвалізуюць адвечныя прынцыпы прафсаюзнага руху.

Лаўровыя галіны з'яўляюцца сімвалам перамогі, славы, узнагароды.

Сіні колер – колер надзеі, свабоды. Выбіраючы гэты колер, Федэрацыя прафсаюзаў падкрэслівае прыярытэт высокай духоўнасці, пажаданняў людзям працы захоўваць вернасць ідэалам сацыяльнай справядлівасці і садзейнічаць іх умацаванню.

5. Выкарыстанне Сцяга

Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў вырабляецца ў адным экзэмпляры і знаходзіцца ў службовым кабінеце Старшыні Федэрацыі прафсаюзаў. Па рашэнню Прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Сцяг ФПБ можа выносіцца на з'езды ФПБ, пленумы і іншыя мерапрыемствы, якія праводзяцца Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі.

Для паўсюднага выкарыстання ў якасці галоўнага сімвала Федэрацыі прафсаюзаў прызначаецца спрошчаная копія Сцяга Федэрацыі прафсаюзаў, якая ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча сіняга колеру. У верхняй частцы палотнішча размешчаны словы: «Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі», у цэнтры – лагатып «ФПБ».

Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні – 1 : 1,75.

Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў узнімаецца: над будынкам штаб-кватэры ФПБ – пастаянна; над будынкамі саветаў абласных аб'яднанняў прафсаюзаў – пастаянна; на іншых аб'ектах прафсаюзнай уласнасці – у адпаведнасці з рашэннем Прэзідыума Савета ФПБ, якое выносіцца па звароту кіруючых органаў членскіх арганізацый, уваходзячых у ФПБ.

Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў можа выкарыстоўвацца пры сустрэчах афіцыйных дэлегацый прафцэнтраў іншых краін і іншых мерапрыемствах, якія праводзяцца прафсаюзнымі органамі.

Пры адначасовым узняцці Сцяга Федэрацыі прафсаюзаў і сцягаў прафцэнтраў іншых краін, Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў павінен быць узняты з левага боку, сцягі прафцэнтраў іншых краін – з правага боку, калі стаць тварам да фасада будынку або флагштока. Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў размяшчаецца на адным узроуні са сцягамі прафцэнтраў іншых краін.

Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў можа ўстанаўлівацца ў памяшканнях пасяджэнняў з'ездаў, пленумаў, прэзідыумаў, прафкомаў, прафсаюзных канферэнцый і сходаў, якія праводзяцца прафсаюзнымі органамі, 3 уваходзячымі ў ФПБ, а таксама ў службовых кабінетах намеснікаў Старшыні ФПБ і кіраўнікоў членскіх арганізацый ФПБ.

У час жалобы Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў можа быць узняты ў жалобным афармленні. У гэтым выпадку да дрэўка (флагштока) прымацоўваецца стужка чорнага колеру, канцы якой павінны звісаць да ніжняй часткі Сцяга. Сцяг, узняты ў час жалобы на флагштоку, прыспускаецца на 1/2 даужыні флагштока.

Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў і яго выява, незалежна ад іх памеру, заўсёды павінны адпавядаць каляровай схематычнай выяве.

Наши контакты

Наш адрес

230003, г. Гродно, ул. Обухова 34

+375 (152) 49-22-31

profkom@gas.grodno.by

Мы в Instagram

Время работы

Пн-Пт: 08.00 - 17.00

Сб: выходной

Вс: выходной

Введите код с картинки:

Введите код